23 декабря 2001, 11:57
| | |
#1 (ПС)
| вот он ХХ на БЕЛОРУСКОМ языке "Пра РОДНЫ край... (part I)" не знаю может где здесь і употреблены русскіе слова но... песенка написана в основном на моём родном языке... и это только начало уже в проекте вторая половинка...
Колькі гадоў я не быў у родным краі?,
Там птушкі спяваюць, гамоняць гаі,
Там дзе над возерам - сінім блакітам
Дуб раскінуўся ў шыр, нібы ракітам.
Там дзе сонца светлае рана ўстае,
Шчасце, радасць людзям у хаты нясе,
Прыпяваючы лагодна, адарае іх цяплом...
Нейкая рачулка, пачаўшыся ручайком,
Цячэ ў далячынь, адкуль вярнуўся я -
Дзе, не ўбачыў ні воднага разу небасхілу,
Пачуццё - нібы Дзева Марыя прыкрыла
Гэту старонку сваім непахісным станам...
Панам на гэтай зямлі ніколі не былі рады,
Супраць іх сяляне заўсёды рабілі атрады,
Каб зваяваць гэты прыгожы прастор,
Прыгажосцю якога дзівіўся кожны аўтар,
Які прыязджаў сюды і яму падабалась
Рэчка, дубрава, гаі і палеткі.
Калі ўязджаў - усё ў сэрцы заставалась...
А як прыгож наш край ў летку!!!
Зялёныя лясы, блакітнай вадзіцы абшар,
Цудадзейны пах - лясны водар.
Там пчолы лётаюць у пошуку кветак,
Дзе ў сёлах чуцен звонкі гоман дзетак
Якія гуляюць у полі, на волі.
Дзе кожная птушка, рыба ці звер
Ходзіць непужаючыся ўсюды, павер.
Ніколі не ведаючы, што такое зло,
яны жывуць і вераць у святло.
Чаго не скажаш аб нас, аб людзях
Мы на сваёй справе пазналі страх,
Ён быў у кожнага... у кожнага ў вачах,
Жах і крык мёртвых стаялі ў вушах... |