| У Менску затрымалі і зьмясьцілі ў СІЗА трох распасюднікаў чутак, якія сеялі паніку, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Дзяржсакратарыят Савету бясьпекі Затрыманы і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар за тое, што распаўсюджвалі заведама ілжывыя зьвесткі
краіны.
"Усе трое – жыхары Менску – затрыманы і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар за тое, што праз інтэрнэт-форумы і сацыяльныя інтэрнэт-сеткі распаўсюджвалі заведама ілжывыя зьвесткі пра быццам бы зьдзейсьненыя у беларускай сталіцы тэрарыстычныя акты: выбухі ў аўтобусах, аўта- і чыгуначным вакзалах, - паведаміла крыніца з Савету бясьпекі.
Супрацоўнікамі спэцслужбаў "ужо вызначаны асобы яшчэ дзесяці распаўсюдніў ілжывай інфармацыі, у самы бліжэйшы час ў дачыненьні іх будуць ужытыя адпаведныя захады". |